«Гомельская праўда» патрабуе прызнаць, што фотаздымак Сяргея Ляпіна з газетай несапраўдны


Газета «Гомельская праўда» падае ў суд на ўрбаніста і архітэктара Сяргея Ляпіна за фота, на якім ён трымае газету над урнай. У заяве адзначаецца, што фота, на якім Ляпін выкідвае газету, «не адпавядае рэчаіснасці».

Пра гэта паведамляе актывіст Андрэй Стрыжак.

UPD Подробности письмом ➡➡➡ http://bit.ly/2tXxraFГазета "Гомельская правда" подает на урбаниста Сергея Ляпина в суд за…

Opublikowany przez Andreja Stryzhaka Środa, 28 czerwca 2017

У «Гомельскай праўдзе» адмовіліся каментаваць сітуацыю з пазовам у суд.

«Мы не каментуем гэтыя рэчы. Чаму? Таму», – заявіў «Белсату» намеснік галоўнага рэдактара Вячаслаў Мінкоў.

Канфлікт паміж Сяргеям Ляпіным і «Гомельскай праўдай» цягнецца не першы дзень. У Гомлі цяпер ідзе будаўніцтва шматпавярховага дому на месце, дзе раней былі старые габрэйскія могілкі. Архітэктар Сяргей Ляпін раскрытыкаваў дзеянні ўладаў і забудоўшчыка. У адказ на гэта мясцовыя СМІ (у прыватнасці, «Гомельская праўда») апублікавалі шэраг артыкулаў, дзе крытыкавалі самога Ляпіна, называлі яго «правакатарам». Архітэктар палічыў, што гэтыя артыкулы ўтрымлівалі абражальныя выказванні ў ягоны адрас і падаў у суд на «Гомельскую праўду».

Стужка навінаў