Гомелец распыліў газ супраць міліцыянтаў 9 жніўня, яго чакае суд


Жыхара Гомля будуць судзіць за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі падчас пратэстаў 9 жніўня. Следчы камітэт заявіў аб тым, што завяршыў расследаванне.

У Гомлі ўвечары 9 жніўня ў скверы імя Кірылы Тураўскага 29-гадовы мужчына «з мэтай перашкодзіць законнай дзейнасці супрацоўнікам міліцыі па ахове грамадскага парадку» распыліў пярцовы газ у твар амапаўцаў з газавага балончыка і ўдарыў яго ў галаву. Паводле праваахоўнікаў, супрацоўнік міліцыі не меў намеру затрымаць мужчыну.

Фота: Следчы камітэт Беларусі

На дапамогу міліцыянту падбеглі два супрацоўнікі АМАПу. Аднаму з амапаўцаў, паводле следства, мужчына нанёс «не менш за дзевяць удараў у вобласць галавы і тулава».

Мужчыну прадʼяўленае абвінавачванне паводле арт. 364 КК (гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў). Гомелец пад вартай.

Абвінавачаны прызнаў віну, паведамляе Следчы камітэт.

  • Пратэсты ў Беларусі цягнуцца з 9 жніўня. За гэты час былі арыштаваныя не менш за 15 тыс чалавек, шмат з іх былі збітыя, некаторыя былі згвалтаваныя, па меншай меры 6 чалавек загінулі. Паводле крымінальных справаў затрыманыя больш за 350 чалавек.
  • Праваабарончай супольнасцю 102 асобы прызнаныя палітычнымі зняволенымі.
Фотарэпартаж
Першыя тыдні пратэстаў. Ужо гістарычныя здымкі
2020.10.25 11:08

АА belsat.eu

Стужка навінаў