Гомель рыхтуюць да прыезду Парашэнкі і Лукашэнкі: мыюць помнікі і ліхтары

ВІДЭА

Кіламетры вышыванак і дрэвы ў кадках– Гомель рыхтуецца да Форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны.

Падзея запланаваная на 25-26 кастрычніка. Цяпер у абласным цэнтры фарбуюць фасады, тынкуюць падпорные сценкі, мяняюць тратуарную плітку.

«Горад над Сожам перажывае, мабыць, самы маштабны марафет за апошняе дзесяцігоддзе», – піша сайт Gomel.today.

Маршрут руху кіраўнікоў дзяржаваў невядомы, але можна меркаваць, што іхная першая сустрэчы адбудзецца ў аэрапорце. Вуліцу Федзюнінскага, што вядзе да аэрапорту, ужо капітальна адрамантавалі.

Перад прыездам Лукашэнкі пыласосілі траву. NEXTA на Белсаце

У цэнтры гораду наносяць дарожную разметку, прыбіраюць лісце, мыюць помнікі.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары