Год з «Белсатам»! Святочны рэпартаж


Чым жыла краіна і свет гэты год? Чым жыў «Белсат» і што новае чакае нас у 2016 годзе? Таямніцы белсатаўскай «кухні» раскрывае Кацярына Барушка.

Вось ужо некалькі месяцаў мы працуем над новай графікай каналу. І вынікі вы зможаце ацаніць ужо першага студзеня. Графіку стваралі на міжнародным узроўні – паміж Беларуссю, Польшчай і Францыяй.



Галоўнай жа падзеяй для нашай краіны ў 2015 годзе белсатаўскія навіншчыкі называюць беларускі Нобэль. Цырымонію ўручэння можна было паглядзець у жывым эфіры на «Белсаце» ды падчас онлайн-трансляцыі на belsat.eu.

Яшчэ адна падзея году, якая гэтай падзеяй не стала – прэзідэнцкія выбары. Лёсавызначальны працэс, цікаўнасці да якога ў беларусаў не было. Аднак была цікаўнасць да дэбатаў, якія мы ладзілі на «Белсаце».



Пакуль вынікі беларускіх выбараў нас не захапляюць. А вось вынікі Нацыянальнага конкурсу міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» – вельмі! У катэгорыі найлепшы беларускі дакументальны фільм перамог наш дакументаліст Андрэй Куціла. За 8 гадоў існавання каналу нашыя дакументалісты знялі больш за 130 фільмаў.



Ужо год на Белсаце ідзе выдатнейшая праграма Мова Нанова. Вядуць яе стваральнікі ўнікальных курсаў пад той жа назваю Глеб Лабадзенка і Алеся Літвіноўская. Ужо трэці год ладзяць свае сустрэчы праходзяць па панядзелках у Менску, а з гэтага году і ў іншых гарадах. А на «Белсаце» з Глебам і Алесяй можна сустрэцца ў суботу.

Гледачам «Белсату» ды карыстальнікам belsat.eu напэўна запоўніўся і канцэрт «Крамбамбулі» у Вільні. Нашая каманда зладзіла онлайн-трансляцыю, відэа з канцэрту даступнае і цяпер.

Калі Вы раптам не паспелі дабегчы да тэлевізара, заўсёды можаце знайсці архіў праграмы на нашым сайце. Цяпер мы працуем над зменамі, якія зробяць belsat.eu зручнейшым сэрвісам з навінамі, дакументальнымі фільмамі ды праграмамі.

Заставайцеся з «Белсатам»!

Кацярына Барушка / МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў