Год толькі пачаўся, а паліва падаражэла трэці раз


З 19 студзеня кошты на паліва павялічваюцца на адну капейку, паведамляе прэсавая служба «Белнафтахіму». У канцэрне тлумачаць, што павелічэнне абумоўленае зменай нафтавых каціровак і курсу нацыянальнай валюты.

З 19 студзеня 2020 году кошт бензіну АІ-92 на АЗС складзе 1,67 руб., АІ-95 – 1,77 руб., АІ-98 – 1,99 руб., дызельнае паліва – 1,77 руб. Традыцыйны рост коштаў на АЗС склаў адну капейку.

Летась кошты на паліва павышалі 28 разоў. Кожны раз бензін і дызельнае паліва станавіліся даражэй на адну капейку.

Hавiны
«Белнафтахім» распавёў, на колькі падаражэе паліва ў нядзелю
2020.01.11 17:10

СК belsat.eu

Стужка навінаў