«Разам – мы моц! Разам – пераможам!» было напісана ў дакуменце, тэкст якога зачыталі 7 красавіка 2014 г.
Пазней лідары прарасейскіх баевікоў прынялі канстытуцыю «ДНР».
У верасні 2014 г. на Данеччыне прайшлі выбары кіраўніка «Данецкай Народнай Рэспублікі», ім стаў Аляксандр Захарчанка (у красавіку 2014 г. узначаліў групу ўзброеных людзей, якія захапілі гарадскую адміністрацыю ў Данецку). Вынікі выбараў прызнала толькі Расея.
З пачатку г. зв. «русской весны» на ўсходзе Украіны загінулі больш за 6000 чалавек.
Глядзіце таксама: «Закладнікі Данбасу» / рэпартаж з вайны ва Украіне (вясна 2014 г.)
ЮВ, belsat.eu