Год таму не стала Міхала Анемпадыстава


У ноч на 23 студзеня 2018 года Міхал Анемпадыстаў заснуў за камп’ютарам. Пазней стала вядома, што мастак памёр – інсульт. Ён памёр у 53 гады.

Міхал – адзін з стваральнікаў беларускай рок-паэзіі, аўтар знакавых беларускіх песень, а таксама дызайнер, графік, паэт, публіцыст, фатограф.

Міхал Анемпадыстаў стварыў канцэпцыю «Народнага альбому» – першага супольнага праекту, які ажыццявілі беларускія музыкі. Мастак спрычыніўся да напісання большасці вобразаў і тэкстаў песень праекту, а таксама аформіў ягоную вокладку (як пазалетась і вокладку праекту «Белсату» «Народны альбом. 20 гадоў»).

Міхал Анемпадыстаў афармляў праграмы нашага тэлеканалу, распрацоўваў дызайн нашых фірмовых каляндароў і плакатаў нашых фільмаў.

Цягам некалькіх гадоў Анемпадыстаў быў сябрам Дарадчае рады пры тэлеканале «Белсат», у якую ўваходзілі выбітныя дзеячы беларускай культуры.

belsat.eu

Стужка навінаў