Савет міністраў зацвердзіў план па правядзенні Года культуры.
2016 год абвешчаны кіраўніком Беларусі Годам культуры.
Падчас яго правядзення плануецца скончыць рэканструкцыю комплекса будынкаў кінастудыі «Беларусьфільм», а таксама працягнуць стварэнне Музейнага квартала ў Менску.
Таксама сёлета, плануецца скончыць першую чаргу рэстаўрацыйна-аднаўленчых працаў у касцёле Божага цела ў Нясвіжы і завяршыць рэканструкцыю Свята-Пакроўскага манастыра ў Талочыне.
Некаторыя з мерапрыемстваў Года культуры:
- Беларусь падасць заяўку на тое, каб унесці Будслаўскі фэст у спіс нематэрыяльнай спачыны ЮНЭСКО
- Па традыцыі ў вёсцы Александрыя на Шклоўшчыне, дзе рос кіраўнік Беларусі, пройдзе фестываль «Александрыя збірае сяброў»
- У плане мерапрыемстваў Года культуры пазначаныя і мерапрыемствы, звязаныя з юбілеямі вядомых беларускіх культурных дзеячаў. Будзе адзначацца 140-годдзе з дня нараджэння Алаізы Пашкевіч, 125-годдзе са дня нараджэння Максіма Багдановіча, 120-годдзе з дня нараджэння Кандрата Крапівы, 95-годдзе – Івана Шамякіна і Івана Мележа, а таксама 75-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна.
НМ, belsat.eu, паводле БелТА