«Гналі, як быдла»: ромы з Магілёва распавялі пра міліцэйскае бяспраўе


«Гналі, як быдла».Ромы з Магілёва распавялі пра міліцэйскае бяспраўе.

Opublikowany przez Белсат TV Wtorek, 21 maja 2019

Магілёўскія цыганы расказалі, як іх затрымлівалі падчас міліцэйскіх рэйдаў у справе забітага інспектара ДАІ.

«Не называліся, нічога, як быдла гналі людзей і ўсё. Вось такое было», – адзначаюць пацярпелыя.

Рэпартаж
«Білі па галаве, дзясяткі дагэтуль за кратамі». Ромы з Чапаеўкі скардзяцца на жорсткасць сілавікоў
2019.05.17 21:20

Як адзначаецца, міліцыянты ромаў «амаль без разбору клалі на падлогу». Найбольш жорстка сябе яны паводзілі ў раёне Чапаеўка: «там наагул, кажуць, забівалі людзей наагул па-страшнаму», успамінаюць пацярпелыя.

Паводле іх словаў, міліцыянты наўпрост называлі свае дзеянні «міліцэйскім бяспраўем».

«Кажа, складай, што ён стаяў ля такога дому, лаяўся нецэнзурна і размаўляў агрэсіўна. Усё, яны склалі на мяне гэтыя паперы і яшчэ на аднаго чалавека, і нас закрылі. Нас закрылі, не памятаю, сем ці восем чалавек, пратрымалі нас, мы там адседзелі ні за што. За што мы сядзелі па двое содняў? За што?» – распавядаюць ромы.

Пры гэтым затрымлівалі як мужчынаў, так і жанчынаў. «Жанчына вось тут пасля трох аперацыяў, нікога з ёй не пакінулі, так забралі і Дашу, і брата ды трымалі да 4-й або 6-й гадзіны. А 3-й гадзіне ночы паднялі і ўсё», – заяўляюць цыганы.

ВІДЭА
Следчы камітэт пра гібель міліцыянта ў Магілёве: Асноўная версія – суіцыд
2019.05.20 12:22

Пры гэтым яны адзначаюць, што загіблы міліцыянт не мог бы сесці да незнаёмых у машыны.

«Значыць, ён ці шмат чагосьці ведаў, ці дзе-небудзь што-небудзь замуціў сам», – мяркуюць пацярпелыя.

Аднак дзеянні міліцыянтаў яны абскарджваць не збіраюцца, бо баяцца, «што будзе яшчэ горш».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў