Глядзіце, як выглядае сняданак Лявона Вольскага (+ рэцэпт)


Госцем 14-й серыі шоу «Я не буду гэтага есці!» быў беларускі рок-музыка Лявон Вольскі.

Узяць удзел у праграме мы запрашаем вядомых людзей з кулінарнымі траўмамі. Задача нашых шэф-кухараў Вольгі Прыгаровой і Аляксандра Чикилевского – прыгатаваць ненавісную страву або прадукт гэтак, каб госцю гэта спадабалася.

Аказалася, што Лявон не любіць рачной рыбы. А высветлілася гэта падчас сняданку ў вясковай хаце музыкі, куды ён запрасіў нашых шэф-кухараў. У якасці пачастункі наш герой падрыхтаваў кічары – індыйскую страву. І, трэба сказаць, не памыліўся: сняданак прафесійным кулінарам спадабаўся.

А вось і рэцэпт, якім падзяліўся з намі Лявон.

  • На распаленую патэльню насыпаць спецыі: дробна парэзаныя імбір, куркуму, кумін, кардамон, цынамон, каляндру (у індыйскай краме ўсе гэтыя пернасці можна купіць ужо змяшанымі).
  • Калі спецыі «раскрыюцца», пойдзе асаблівы пах, тады ў патэльню дадаць парэзаныя цыбулю і моркву, можна часнык.
  • Калі ўсё гэта абсмажыцца, дадаць рыс басмаці (пажадана, індыйскі, а не з Пакістана). Крыху патрымаць, затым заліць вадой і дадаць сачавіцу (можна аранжавую, яна прыгатуецца хутка нават без папярэдняга замочвання, можна маш (бабы мунг), але яго трэба папярэдне на некалькі гадзін замачыць у вадзе.
  • Калі ўсё прыгатуецца, можна прыправіць асафецідай (індыйская пернасць з соку каранёў ферулы).

Глядзіце таксама >>> Як шэф-кухары спрабавалі дагадзіць Лявону Вольскаму

Шоу «Я не буду гэтага есці!» глядзіце па нядзелях а 20:25 на тэлеканале «Белсат» на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4») або онлайн.

Любіце гатаваць? Сачыце за абнаўленнямі на nebudu.belsat.eu, а таксама ў Facebook, «Одноклассниках» ды Instagram.

ІА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары