Глядзіце, як у вусцілку п'яны кіроўца ездзіць па Партызанскім праспекце. Відэа відавочцаў


12 студзеня на Партызанскім праспекце ў Менску ўвагу вадзіцеляў прыцягнуў мікрааўтобус «Mercedes-Benz», які неадэкватна паводзіў сябе на дарозе.

Відавочцы спынілі мікрааўтобус і затрымалі яго кіроўцу перад прыбыццем ДАІ.

Афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава паведаміла ў Telegram-канале, што за рулём «Mercedes-Benz» знаходзіўся мужчына 1981 года нараджэння з бачнымі прыкметамі алкагольнага ап’янення.

Ад праходжання медыцынскага агляду кіроўца «Mercedes-Benz» адмовіўся. У дачыненні да яго склалі адміністрацыйныя пратаколы, у тым ліку і за стварэнне аварыйнай абстаноўкі.

ЮВ/МВ belsat.eu

Стужка навінаў