Глядач прапанаваў БТ паказаць замест «Слугі народа» фільм NEXTA пра Лукашэнку


Карыстальнік пад імем Dmitry Surovets прапанаваў дзяржаўнаму тэлебачанню паказаць «крымінальныя матэрыялы», намякнуўшы на найноўшы фільм блогера Сцяпана Святлова пра кіраўніка Беларусі.

Каментар размешчаны пад анонсам трансляцыі серыялу «Слуга народа», які прагучаў у эфіры вечаровага шоу «Макаёнка 9». Канал «Беларусь 1» плануе паказаць усе знятыя на гэтыя момант серыі. Фільм будзе выходзіць з панядзелка па чацвер а 20:00.

Каментар на канале «Макаёнка 9» на «YouTube»

«Слуга народа» – украінскі тэлесерыял рэжысёра Аляксея Кірушчанкі, зроблены «Студыяй Квартал 95» пад слоганам «Гісторыя наступнага прэзідэнта».

Прэм’ера першага сезону адбылася на ўкраінскім тэлеканале «1 + 1» яшчэ ў 2015-м годзе. Сёлета ў сакавіку ўва Украіне распачалі паказваць трэці сезон.

Блогер Сцяпан Святлоў апублікаваў стужку «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы» увечары 25 кастрычніка. Праз суткі яна выйшла на першае месца ў трэндах беларускага «YouTube’а».

За тыдзень фільм паглядзелі амаль 1,4 млн чалавек.

ДД belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары