Глускі райвыканкам загадаў накіраваць працаўнікоў прадпрыемстваў на збор камення. Дакумент


Блогер NEXTA, апублікаваў у сваім Telegram’е «пратакол даручэнняў кіраўніка Глускага райвыканкаму».

У дакуменце пералічаныя арганізацыі, якія павінны накіраваць сваіх працаўнікоў на збор камення 22 і 23 жніўня. Райвыканкам раіць прыносіць з сабою ўласныя вёдры.

Глускія арганізацыі пра загад збіраць камяні: Не кампетэнтныя, не чулі, не па тэлефоне

Карэспандэнты «Белсату» звязаліся з арганізацыямі, пазначанымі ў даручэнні Глускага райвыканкаму накіраваць працаўнікоў збіраць у палях камяні.

Але атрымаць канкрэтнага адказу не атрымалася. Напрыклад, што ў Вясноўскім доме-інтэрнаце для дзяцей інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, гэтак і ў Глускіх электрасетках ды ў мясцовай ветэрынарнай станцыі заявілі, што нічога не чулі пра падобны загад і раней да іх з падобнымі даручэннямі не звярталіся.

Галоўная лекарка цэнтральнай раённай больніцы скіравала ў райвыканкам.

«Там яны выдавалі гэтае распараджэнне. І лепш вам з першых вуснаў атрымаць гэтую інфармацыю», – адзначыла суразмоўца.

Адказваць на ўдакладняючыя пытанні па тэлефоне яна адмовілася.

У райвыканкаме ж заявілі, што не кампетэнтныя і не ўпаўнаважаныя даваць якіясьці каментары на гэты конт.

21 жніўня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што неўзабаве збіраецца наведаць «аддаленыя раёны» у кожнай вобласці, у тым ліку і Глуск, што на Магілёўшчыне.

ЮВ, МГ belsat.eu

Стужка навінаў