Глог у Беларусі можна будзе набыць толькі ўдзень і толькі адзін флакон на рукі


Міністэрства аховы здароўя патлумачыла аптэкам, калі і колькі глогу можна прадаваць.

У дакуменце, апублікаваным на сайце Мінаховы здароўя, прапісаны парадак рэалізацыі лекавых сродкаў, што змяшчаюць спірт.

«У сувязі з ростам выпадкаў немедычнага ўжывання настоек, што змяшчаюць спірт, і зарэгістраваных у Беларусі ў якасці лекавых сродкаў, такіх як «настойка глогу», «настойка сардэчніка», «настойка валярʼяны», «настойка календулы» і «мурашыны спірт» Мінаховы здароўя ўсталёўвае адзіначасовую норму рэалізацыі для такіх сродкаў адзін флакон», – адзначаецца ў лісце міністэрства аптэкам.

Пры гэтым такія настойкі забараняецца прадаваць ноччу. У начны час пакупнікам прапануюць аналагі ў іншых формах – таблетках, капсулах, мазях, гелях.

У Іркуцкай вобласці Расеі за апошні час ад атручвання канцэнтратам для ваннаў «Глог» загінулі больш за 50 асобаў. На тэрыторыі вобласці ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі.

Чытайце таксама >>> Патрыярх Кірыл прыраўняў аборты да алкагалізму і наркаманіі

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў