Гісторыя кахання з вёскі Тарасава: пара гандлявала псіхатропамі, каб назбіраць на вяселле


Міліцыя затрымала 17-гадовую жыхарку вёскі Тарасава і ейнага 18-гадовага хлопца з Менску з 62 грамамі наркатычнага рэчыва альфа-PVP.

Маладзёны сказалі праваахоўнікам, што заняліся распаўсюдам наркотыкаў, каб «назбіраць на вяселле і сабраць першапачатковы сямейны капітал», піша ўпраўленне ўнутраных справаў Менскага аблвыканкаму.

Хлопец вучыўся ў каледжы і захапляўся бадмінтонам, а дзяўчына займалася яздою вярхом. У гэтым годзе яна павінная была скончыць школу. Пара планавала ажаніцца, калі дзяўчыне споўніцца 18 гадоў.

Аб’ектыў
У Гомлі затрымалі няпоўнагадовую дзяўчыну, якая распаўсюджвала рэкламу наркотыкаў па 3 рублі за кожную
2019.03.19 21:10

У дачыненні да маладзёнаў узбудзілі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 328 КК Беларусі (незаконны абарот наркотыкаў з мэтай збыту), санкцыя якой прадугледжвае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў