Гісторыя аднаго самаспалення

У верасні 1969 года на вачах партыйных функцыянераў і тысячаў людзей у Варшаве згарэў чалавек. Прапаганда казала, што алкаголік. Адбылося гэта 8 верасня 1968 года.

Стадыён Дзесяцігоддзя ў Полькай Народнай Рэспубліцы, каля 100 тысячаў гледачоў, прысутнічала кіраўніцтва камуністычнай партыі, замежныя дыпламаты. Варшава святкавала дажынкі, народныя танцы, спевы. У адзін момант вочы стадыёну адвярнуліся ад выступу ў бок адной з трыбунаў. Там чалавек абліў сябе распушчальнікам і падпаліў, змагаўся, не даваў прысутным гасіць агонь. «Пратэстую» – крычаў. Супраць каго ці чаго ён пратэставаў ніхто з прысутных тады не ведаў, працягнулі святкаваць дажынкі, але настрой партыйных функцыянераў сапсаваўся. Мужчыну, які ўчыніў самаспалення, завезлі ў шпіталь, праз некалькі дзён ён памёр. Прапаганда прамаўчала, улады зрабілі выгляд, што нічога не адбылося. Але служба бяспекі адразу пачала распаўсюджваць плёткі, што мужчына быў алкаголікам і псіхічна хворым.

Абноўлена
У цэнтры Менску мужчына здзейсніў самападпал. Ён непрытомны
2021.01.22 12:15

Рышард Сівец (Ryszard Siwiec) меў дыплом філосафа, быў жаўнерам Арміі Краёвай, працаваў бухгалтарам, быў бацькам пяці дзяцей. Жыў у Пшэмыслі (Przemyśl). Пратэставаў супраць увядзення войскаў арганізацыі Варшаўскага дагавора ў Чэхаславакію (20 жніўня 1968). Да самаспалення рыхтаваўся загадзя. Прыехаў у Варшаву і нават пасеў выслаць жонцы ліст, перахоплены бяспекай пасля самаспалення на стадыёне.

«Каханая Марыся, не плач. Шкада сілаў, яшчэ табе прыдадуцца. Я перакананы, што для гэтай хвіліны жыў 60 гадоў. Прабач, не можна было інакш. Гіну для таго, каб не загінула праўда, чалавецтва і свабода, бо гэта меншае зло чым смерць мільёнаў. Не прыязджай у Варшаву. Мне ўжо ніхто і нішто не дапаможа. Даязджаю да Варшавы, пішу ў цягніку, таму крыва. Мне так добра і адчуваю ўнутраны супакой, як ніколі дагэтуль», – пісаў Рышард Сівец. Гэты ліст Марыся Сівец атрымала толькі праз 22 гады, ужо ў вольнай Польшчы.

Родныя не ведалі пра яго планы. Аднак Рышард загадзя запісаў гуказапіс, пакінуў ліст, а нават напісаў завяшчанне. – Упасці можа вялікі народ, але загінуць толькі нікчэмны. Дакажыце сваім выбарам, што вы не нікчэмны народ. SOS! Ратуйце найпрыгажэйшыя традыцыі нашага народу, талерантнасць, шацунак да іншага чалавека, пашана правоў чалавека, свабоду сумлення, свабоду думкі і перакананняў – звяртаўся да суайчыннікаў у гуказапісу.

Праз паў гады ў Празе спаліў сябе чэшскі студэнт Ян Палах (Jan Palach), не вядома ці ведаў ён пра самаспаленне на варшаўскім стадыёне. Радыё Вольная Еўропа паінфармавала пра Сіўца толькі амаль чатыры месяцы пасля яго смерці. Тады не было інтэрнэту, тэлеграмаў ці фэйсбукаў. Аднак з таго часу ў аўтарытарных краінах нязменнымі засталіся метады працы бяспекі і прапаганды. І прыкладам таму зʼяўляецца рэакцыя на самаспаленне ў пятніцу Паўла Б. на Плошчы Незалежнасці ў Менску. Першае, што трапіла ў медыйную прастору: «пʼяніца і алкаголік». Не спяшайцеся калегі з высновамі.

Сёння ж, у вольнай Польшчы, стадыёну дзесяцігоддзя ўжо няма, на яго месцы стаіць вялізны Нацыянальны Стадыён (Stadion Narodowy). Побач стаіць помнік Рышарду Сіўцу, які за праўду заплаціў самую высокую цану.

Помнік Рышарду Сіўцу
Фота: Wlodzimierz Wasyluk / Forum

Руслан Шошын belsat.eu

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў