Гісторык Ігар Мельнікаў: «Улады баяліся, што мы сапсуем гадавіну 17 верасня» (інтэрв'ю)


У аўторак пажарныя зачынілі выставу ў Заслаўі, прысвечаную беларусам, якія змагаліся ў шэрагах польскага войска ў вераснёўскай кампаніі 1939 года.

Прычына – нібыта няспраўнасць электраправодкі. Аўтар выставы «Заходнебеларуская Атлантыда. Гісторыя заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд у дакументах, фотаздымках і прадметах» гісторык Ігар Мельнікаў распавёў «Белсату» пра спрэчныя моманты падзеі.

Адкуль назва «Атлантыда заходняй Беларусі»?- Таму што гэтая краіна знікла і пра яе забылі. Я сам займаюся гісторыяй заходняй Беларусі, хоць і пачынаў з гісторыі «Вялікай Айчыннай вайны». Мае два дзядулі, меж іншага, ваявалі супраць немцаў у шэрагах Чырвонай Арміі. І апынулася, што беларусы змагаліся з немцамі з 1939 года. Для беларусаў вайна не пачалася 22 чэрвеня 1941 года, яна пачалася 1 верасня 1939 года. Пра гэта трэба гаварыць, а апынулася, што гэтая тэма практычна недаследаваная. І таму я заняўся ёй як гісторык і журналіста.

Чаму выставу закрылі пад абсурдным замерам: – няспраўнасць электраправодкі ў музеі?
– Прычына палітычная, незразумелая для мяне. З самага пачатку я сказаў, што выстава будзе прысвечана вераснёўскай кампаніі 1939 года і ўдзелу ў ёй беларусаў, якія змагаліся ў шэрагах польскага войска. На жаль, працаўнік аддзелу ідэалогія пастанавіў, што выстава недаацэньвае ролю Савецкага Саюза.

Чаму?
– Я не атрымаў ад яго адказу. Роля Савецкага Саюза паказана – фрагмент выставы датычыць перыяду 17 верасня 1939 года. Паказаў з аднаго боку фатаграфіі людзей з кветкамі, якія вітаюць Чырвоную Армію, але таксама дакументы і запісы, якія тычацца дэпартацый і рэпрэсій. Там не было ні воднага каментара. Магчыма, ідэолагу не спадабалася, што я паказаў трохі іншы бок таго, што адбылося пасля 17 верасня 1939 года – а не толькі энтузіязм.

Ці няправільнае прадстаўленне сітуацыі пасля 17 верасня 1939 была адзінай крытычнай заўвагай ідэолага?
– Я думаю, што другая прычына была ў прадстаўленні жыцця міжваенных беларусаў. Па меркаванню беларускіх ідэолагаў, у даваеннай Польшчы жылі толькі «гаспадары», якія былі выключна адмоўным элементам нашай беларускай гісторыі. Я не хацеў вырваць вераснёўскую кампанію з кантэксту, таму паказаў, што было да таго. Як, напрыклад, выглядала прафесійная міграцыя беларусаў, ва што яны апраналіся, якія тады былі грошы і якія ў іх былі праблемы – і ўсё гэта паказаў з дапамогай экспанатаў – артэфактаў і дакументаў з той эпохі. Я мяркую, што і гэта таксама не спадабалася ўладам. Але найбольш ім не спадабаліся мундзіры польскіх частак, у якіх служылі беларусы. На выставе паказаў уніформу: марака флоту з Пінску, жаўнера 4 палка з Пінску і капітана 83 палка з Кобрына, якія прымалі ўдзел у барацьбе супраць немцаў у Заходняй Беларусі, напрыклад, падчас абароны Берасця і Кобрына. Людзі, якія вырашылі зачыніць выставу, нічога не ведаюць пра гісторыю міжваеннага перыяду. І для іх гэтая выстава толькі недарэчны апафеоз Другой Рэспублікі. І здаецца, улады баяліся, што мы сапсуем ім гадавіну 17 верасня.

Яе адзначаюць у Беларусі?
– Няма ніякіх афіцыйных урачыстасцяў. Тым не менш, у беларускіх газетах і па тэлевізіі з’явяцца рэпартажы, у якіх перадусім паказваюць фатаграфіі людзей з кветкамі, якія вітаюць Чырвоную Армію. Тады кажуць пра «панскай» Польшчы, якая была нядобрай для заходніх беларусаў.

Як у беларускіх афіцыйных падручніках выглядае міжваенны перыяд?
– Паказваюць толькі крытычныя пытанні. Сітуацыя ў даваеннай Польшчы прадстаўлена праз прызму голаду, беспрацоўя і эксплуатацыі ўсходніх земляў. Я хацеў бы гэта трохі змяніць – увосень выйдзе мая кніга, у якой паказаны крыху іншая карціна жыцця беларусаў і іх удзелу ў вераснёўскай кампаніі.

Ці ўзгадваюць пра рэпрэсіі, якія зваліліся на жыхароў гэтых зямель пасля 17 верасня 1939 года?
– Калі ўзгадваюць, то толькі пра тое, што датычылі палякаў. Не ўзгадваюць пра беларускіх «кулакоў», афіцэраў польскай арміі беларускага паходжання.

Чаму выстава не спадабалася ідэолагу, а адрэагавалі пажарныя?
– Ідэолаг не мог знайсці палітычную прычыну, таму вырашыў зачыніць выставу па-іншаму. Я збіраюся напісаць ліст у Міністэрства культуры. Выстава, на мой погляд, не перашкаджае афіцыйнай ідэалогіі. Там няма бел-чырвона-белых сцягоў і Пагоні, ні спасылкі на беларускія арганізацыі, якія супрацоўнічалі з немцамі падчас вайны. Наадварот, выстава датычыць людзей, якія змагаліся з немцамі з самага пачатку вайны.

Ці забарона ў адным месцы можа быць прычынай таго, што яе забароняць ва ўсіх музеях Беларусі?
– Я бяру гэта пад увагу, але ўсё ж у Беларусі ёсць прыватныя музеі і выставачныя залы. Я паспрабую там. Я таксама атрымаў сігнал з Лондану, каб паказаць яго палякам у Вялікай Брытаніі. Адгукнуліся людзі ў Кіеве. Там таксама хочуць паглядзець, што адбылося, не толькі ў заходняй Украіне, але і ў Беларусі. Зараз назіраю шматлікую зацікаўленасць ад беларусаў, чые продкі служылі ў польскай арміі. Дасылаюць мне, напрыклад, фотаздымкі сваіх бабуль і дзядуляў у польскай форме і пытаюць, якая гэта частка і гэтак далей.

Якуб Бернат / Белсат

Стужка навінаў