Гістарычная сустрэча ў Ірландыі: Прынц Чарльз паціснуў руку лідару нацыяналістычнай партыі Шын Фейн


Джэры Адамс і прынц Чарльз паціснулі адзін аднаму рукі, пасля чаго каля 15 хвілінаў гутарылі за зачыненымі дзвярыма.

Брытанскія медыі назвалі гэтую сустрэчу гістарычнай, адзначыўшы, што прынц Чарльз стаў першым членам брытанскай каралеўскай сям’і, які пагадзіўся сустрэцца з лідарам Шын Фейн.

Партыя Шын Фейн доўгі час лічылася палітычным крылом Ірландскай рэспубліканскай арміі (ІРА), якая выступала за выхад Паўночнай Ірландыі са складу Злучанага Каралеўства.

У 1979 годзе падчас выбуху, арганізаванага ІРА ў ірландскай вёсцы Маллахмор, загінуў лорд Луіс Маўнтбэтэн – сваяк прынца Чарльза. Паводле некаторых брытанскіх СМІ, Джэры Адамс быў кіраўніком ІРА, аднак сам ён гэта адмаўляе.

ЮВ, паводле bbc.co.uk

Стужка навінаў