Гілары Клінтан: Я выбухнула смехам, калі ўбачыла гэтае відэа


Былы дарадца кандыдаткі на пасаду прэзідэнта ЗША апублікаваў відэа, на якім запісаны момант як Клінтан вучыцца ўцякаць ад славутых рукапацісканняў Доналда Трампа.

«Мой любімы момант з падрыхтоўкі да дэбатаў», – напісаў Філіп Райнс у сваім твіце.

«Я сёння выбухнула смехам, калі ўбачыла гэтае відэа. Спадзяюся, яно зробіць ваш дзень прыемным», – напісала Клінтан у сваім «Twitterʼы».

Летась падчас дэбатаў Клінтан і Трамп устрымаліся ад рукапацісканняў.

Тэма «абдымкаў Трампа» зʼявілася ў медыях пасля заявы экс-дырэктара FBI Джэймза Комі, якога нядаўна звольніў прэзідэнт ЗША. У размове з «Hill» Комі сказаў, што яму было «агідна», калі Трамп прылюдна абняў яго на публічным мерапрыемстве.

Трамп паціскае руку

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў