«Гэтага дабра ў Менску дастаткова». Лукашэнка загадаў узмацніць адказнасць за карупцыю


Падчас нарады па пытаннях развіцця Менску Аляксандр Лукашэнка заявіў, што чакае ад сталічных уладаў бескампраміснай барацьбы з бюракратыяй і карупцыяй.

«Трэба вам ва ўзаемадзеянні з Адміністрацыяй прэзідэнта па прозвішчах разабрацца, з кім вам працаваць, а з кім – не. Асабліва ў падведамных Менскаму гарвыканкаму арганізацыях, – сказаў Лукашэнка. – Вы павінны абвясціць бескампрамісную барацьбу бюракратыі і карупцыі, паколькі адно спараджае іншае».

Ён падкрэсліў, што рэзанансныя карупцыйныя злачынствы падрываюць аўтарытэт гарадской улады і кідаюць цень на прыстойных чыноўнікаў. «Карупцыя – гэта дзікае несправядлівасць і іржа, якая знішчае ўсё. А гэтага дабра ў Менску дастаткова. Вы ведаеце, колькі ў месцах не гэтак аддаленых сёння знаходзіцца менчукоў – ад бізнесменаў да ўлады. Не хацелася, каб так было», – цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

Ён даручыў прапрацаваць меры і падрыхтаваць прапановы па ўзмацненні адказнасці за карупцыйныя правапарушэнні.

«Спагнанне па пытаннях карупцыі трэба ўзмацніць. Падрыхтуйце прапановы. Мы ўзмоцнім адказнасць за карупцыйныя правапарушэнні», – сказаў Лукашэнка.

Hавiны
Топ заяваў Лукашэнкі з нарады са сталічнымі чыноўнікамі
2018.12.20 12:31

Лукашэнка папярэдзіў, што ні адзін факт карупцыі не можа застацца незаўважаным, але ён заўсёды патрабуе ад праваахоўных органаў даць канкрэтныя доказы злачынства.

«Толькі тады з майго ведама прымаюцца рашэнні. Гэтым самым я абараняю невінаватага чыноўніка. Таму што ўсякае можа быць. Накат ні за што на адказнага, добрага, таго, хто любіць краіну. Таму я патрабую дакладу па ўсіх напрамках, у тым ліку па буйных правапарушэнняў. Не бывае выпадку, каб вы дзе-небудзь што-небудзь замовілі, жонка, сваякі і заўтра-паслязаўтра гэта не было вядома. Адразу бяром на кантроль. Праз месяц усё зразумела – цэлая схема. І вось тут прабачэння не чакайце», – папярэдзіў ён.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў