«Гэта вельмі небяспечны прэцэдэнт». Cуд адмовіўся разглядаць скаргу Пятра Маркелава


Суддзя Менскага гарадскога суда Пётр Арлоў адмовіў актывісту Пятру Маркелаву ў аднаўленні прапушчанага тэрміну на падачу скаргі. Гэта першы падобны прэцэдэнт у Беларусі, паведамляе «Прававая ініцыятыва».

«Сукупныя дзеянні адміністрацыі ЦІП па канфіскацыі пісьмовых прыладаў і нядопуску адваката да Пятра Маркелава і суддзі Менскага гарадскога суда Пятра Арлова з’яўляюцца парушэннем права на абарону і права на абскарджанне судовага пастановы», – тлумачыць праваабаронца Сяргей Усцінаў.

Пётр Маркелаў фізічна не мог напісаць і адправіць скаргу на пастанову аб адміністрацыйным арышце седзячы ў ЦІП і аплаціць дзяржаўную мыту. І тым не менш суд быў непахісны.

«Ведаючы пра гэта, суддзя не аднавіў тэрмін і адмовіўся разглядаць скаргу па сутнасці. Гэта вельмі небяспечны прэцэдэнт, які можа прывесці да таго, што арыштаваныя актывісты не змогуць абскардзіць адміністрацыйны арышт», – распавёў Belsat.eu Сяргей Усцінаў.

На мінулых выбарах у Палату Прадстаўнікоў Пётр Маркелаў быў назіральнікам на ўчастку №286 99-й акругі і даверанай асобай кандыдата Станіслава Шашка. За патрабаванне пералічыць галасы яму далі 14 сутак арышту, якія ён правёў у бруднай камеры з вошамі.

Hавiны
Назіральнік за выбарамі Пятро Маркелаў: пра вошай на Акрэсціна, апазіцыю і легалайз
2019.12.27 08:27

ЮВ/МВ belsat.eu

Стужка навінаў