«Гэта ўсё, як страшны сон». Оперная спявачка выказалася пра сітуацыю ў Беларусі


Оперная спявачка Маргарыта Ляўчук на сваёй старонцы ў Фэйсбуку распавяла пра сваё стаўленне да цяперашняй сітуацыі ў Беларусі.

Маргарыта Ляўчук піша, што ў яе баліць сэрца за Радзіму.

«Я пакутаю і не ведаю, што магу зрабіць асабіста, каб у маёй краіне не было міліцэйскага гвалту. Улады, міліцыя, суды больш не ахоўваюць свой беларускі народ, яны захоўваюць рэжым. Мне балюча і брыдка адначасова… Я не веру, што людзі ў маёй краіне не разумныя. І я не хачу верыць у тое, што тыя, хто прысягаў на вернасць свайму народу, здолеюць здрадзіць яму. Гэта ўсё, як страшны сон, як дурны фільм, як неверагодны фэйк…

Хачу жыць у сапраўды вольнай краіне. У краіне, дзе беларусы любяць і паважаюць беларусаў. У краіне, дзе ты адчуваеш сябе заўсёды ў бяспецы. У краіне, у якой хочацца ганарыцца ўсімі: і спартсменамі, і мастакамі, і айцішнікамі, і музыкантамі, і дактарамі, і настаўнікамі, і міліцыяй, і чыноўнікамі, і прэзідэнтам. Беларусы! Будзьце шчырымі і памятайце, што ўсе мы будзем несьці адказ перад Госпадам Богам! Жыве Беларусь!» – піша яна.

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў