«Гэта таксі». Мінтранс узяўся за «Uber» і «Яндэкс»


«Uber», «Яндэкс. Таксі» і сэрвісы арэнды аўто з кіроўцам аказваюць паслугі таксі, а таму павінны выконваць патрабаванні закона да такіх перавозчыкаў. Пра гэта заявілі ў Міністэрстве транспарту Беларусі, піша TUT.by.

Hавiны
Гаспадарчы суд Бруселю забараніў працу сэрвісу Uber у бельгійскай сталіцы
2019.01.04 07:00

Адказваючы на звароты перавозчыкаў, Мінтранс адзначыў, што «Uber» і «Яндэкс. Таксі» – гэта дыспетчарскія службы, якія арганізуюць перавозкі пасажыраў аўтамабілямі таксі, прымаюць і перадаюць заказы кіроўцам, даюць даведкі і кансультуюць. Таму аўтамабільныя перавозчыкі, якія працуюць на іх замовах, аказваюць паслугі таксі і мусяць выконваць Правілы аўтамабільных перавозак пасажыраў да таксі. У прыватнасці, яны павінны праходзіць тэхагляд адзін раз у 6 месяцаў, абклеіць кузаў жоўтымі стужкамі, мець страхоўку адказнасці перад пасажырам і іншае.

Гэта ж датычыць і фірмаў, якія аказваюць паслугі арэнды транспартных сродкаў з экіпажам.

Усе гэтыя сэрвісы таксама вінавацяць у распаўсюдзе на сваіх сайтах непраўдзівай інфармацыі адносна страхавання пасажыраў. За гэта да іх могуць абмежаваць доступ.

Hавiны
Справа па ДТЗ, у якім загінуў пасажыр Uber, перададзена ў суд
2018.03.29 13:38

У Транспартнай інспекцыі Мінтрансу паведамілі, што ў сярэдзіне снежня перавозчыкам загадаюць скасаваць парушэнні, калі гэтага не адбудзецца, то да іх будуць ужываць «больш кардынальныя меры».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў