Уладальнікі тытулу «Героі году-2013» у дуэце з найлепшым саксафаністам Беларусі паклалі на музыку верш Купалы, які сучаснікі паэта назвалі цудам.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjIxMDAlMjUlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjI0NTAlMjIlMjBzY3JvbGxpbmclM0QlMjJubyUyMiUyMGZyYW1lYm9yZGVyJTNEJTIybm8lMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRncuc291bmRjbG91ZC5jb20lMkZwbGF5ZXIlMkYlM0Z1cmwlM0RodHRwcyUyNTNBJTJGJTJGYXBpLnNvdW5kY2xvdWQuY29tJTJGdHJhY2tzJTJGMjM4OTUxNTY2JTI1M0ZzZWNyZXRfdG9rZW4lMjUzRHMtZ1N5WFolMjZhbXAlM0JhdXRvX3BsYXklM0RmYWxzZSUyNmFtcCUzQmhpZGVfcmVsYXRlZCUzRGZhbHNlJTI2YW1wJTNCc2hvd19jb21tZW50cyUzRHRydWUlMjZhbXAlM0JzaG93X3VzZXIlM0R0cnVlJTI2YW1wJTNCc2hvd19yZXBvc3RzJTNEZmFsc2UlMjZhbXAlM0J2aXN1YWwlM0R0cnVlJTIyJTNFJTNDJTJGaWZyYW1lJTNF[/vc_raw_html][vc_column_text]Літаратуразнаўца Пятро Васючэнка лічыць верш «Толькі снег» ці не самым прыгожым і музычным у творчасці Янкі Купалы. Паэт напісаў яго на пачатку зімы 1909 году. Ён запрасіў сваю будучую жонку Уладку Станкавічанку ў віленскі тэатр на пʼесу Пшэбышэўскага пад назвай «Снег». У той жа вечар у Вільні пайшоў першы снег. Купала правёў Уладку дадому, пэўна, што зайшоў у кавярню, па дарозе склаў верш і зайшоў у рэдакцыю газеты «Наша Ніва».
Па ўзгадках Вацлава Ластоўскага, паэт завітаў «пад знакам бахуса». Там упершыню і прачытаў верш пра снег. Ластоўскі па праслухоўванні сказаў, што Купала стварыў цуд, так закрануў «Толькі снег» усіх прысутных. На наступны дзень 27-гадовы паэт падараваў свой твор разам з кветкамі Уладцы.
Гэтыя радкі кранулі праз стагоддзе новае пакаленне музыкаў – гурт Re1ikt у дуэце з Паўлам Аракелянам запісалі песню «Толькі снег» для праекту «Новае пакаленне на Новы год».
«Гэта наш першы твор на словы класіка, – распавядае лідар і бубнач Re1ikt Алесь Дземідзенка. – Таму было нязвыкла і цікава. Музыка напісалася вельмі лёгка. І вельмі радыя, што атрымалася супраца з Паўлам Аракелянам, нам заўжды карцела зрабіць хоць бы адзін твор з саксафонам, таму ў гэтай песні ёсць лёгкі джазавы прысмак».
Праца сапраўды прайшла надзвычай лёгка і музыкам было камфортна разам, хоць дагэтуль яны і не былі знаёмыя. Дзякуючы такому душэўнаму ўздыму, кампазіцыя фактычна была даведзеная да ладу за тры гадзіны.
«Музыкі з Re1ikt усё зрабілі самі. Дарэчы, яны – выдатныя дзядзькі, – кажа Павал Аракелян. – Пасля першай і адзінай рэпетыцыі мы цалкам паразумеліся і клёва правялі час. Падчас запісу кампазыцыі мне трэба было толькі сыграць сваю частку, заспяваць разам з вакалістам Вовам Казловым і злёгку паімправізаваць. Усё атрымалася як мае быць!».
Песня «Толькі снег» была запісаная для праекту «Новае пакаленне на Новы год», відэаверсію якога можна паглядзець у ноч з 31 снежня 2015 на 1 студзеня 2016 году на тэлеканале «Белсат».
[/vc_column_text][vc_column_text]
[/vc_column_text][vc_column_text]Залягла, як пасьцель,
Лебядзіная бель
На загон, на курган,
І кажан, і груган
Занямеў не на сьмех:
Гэта сьнег, толькі сьнег…
За старухай-зямлёй
Ты пасьцель, дружа мой,
Узваліў на душу,
Як бы крыж на мяжу,
I ўжо рад не на сьмех:
Гэта сьнег, толькі сьнег…
Думкі, сэрца, паглёд
Абліў лёд, скаваў лёд.
Так спавіў, спавіў сам,
Каб лягчэй было там,
Дзе жыцьцё не на сьмех:
Гэта сьнег, толькі сьнег…
Ты і жыў, і любіў,
Ты ня ўмёр – і забыў,
Каб нічога ня дбаць,
Сьмела ўдаль паглядаць,
Быць самым не на сьмех…
Гэта сьнег, толькі сьнег…
Хтось сваяк, не сваяк –
Як жыў, скончыўся так.
Прагудзеў поп і звон,
Ідзі з памяці вон:
Бой за хлеб не на сьмех!
Гэта сьнег, толькі сьнег…
Моʼ і лёгкія дні…
Не зачэпяць ані
Ні бяда, ні нуда,
Ні агонь, ні вада…
Само шчасьце, сам смех!
Гэта сьнег, толькі сьнег…
СБ/ЮВ, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]