«Гэта што за х*ня? Папрасі ў яе прабачэння!» Сацыяльны эксперымент ледзь не выйшаў з-пад кантролю


Напад на жанчыну ў Стакгольме (у відэа ёсць ангельскія і расейскія цітры )

Мужчына штурхае і абражае жанчыну ў стакгольмскім метро. Шведы спрабуюць дыпламатычна развязаць канфлікт, але ў сітуацыю ўмяшаўся мужчына з Польшчы.

Два расейскія пранкеры, што жывуць у Швецыі, вырашылі зладзіць сацыяльны эксперымент са схаванай камерай. Сцэна мелася быць паўторам рэальнай сітуацыі, калі мужчына штурхае і абражае ў пераходзе ў метро жанчыну.

Выпадковыя мінакі, што станавіліся сведкамі сітуацыі, спрабавалі мякка абараніць жанчыну, яны разнімалі агрэсара і ягоную ахвяру, засланялі жанчыну сабою ці звярталіся да нападніка з просьбаю супакоіцца.

У пэўны момант сярод мінакоў апынуўся малады мужчына з Польшчы, які пачаў дзейнічаць больш рашуча, чым таго чакалі пранкеры. Са словамі «Co kurwa jest» (польская лаянка) ён кінуўся на агрэсара, схапіў яго за грудкі і прыцісну да сцяны, а таксама пачаў нецэнзурна патрабаваць каб той выбачаўся перад жанчынаю. На шчасце, абышлося без сапраўднай бойкі – пранкер паспеў патлумачыць паляку, што гэта розыгрыш.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў