«Гэта руйнуе Расейскую Федэрацыю»: дэпутат прапанаваў вярнуць смяротнае пакаранне


Дэпутат Дзяржаўнай Думы ад ЛДПР Аляксандр Шэрын эмацыйна пракаментаваў навіну пра забойства 92-гадовага ветэрана Другой сусветнай вайны ў Калужскай вобласці. Дэпутат упэўнены, што ў Расеі неабходна зняць мараторый на смяротнае пакаранне, паведамляе Telegram-канал «Подъём».

«Я думаю, што гэты мараторый навязаны Расеі. Усе гэтыя рэчы, навязаныя нашай краіне пад псеўдакаштоўнасцямі, якія прапагандуе Еўропа, яны робяцца наўмысна для разбурэння нашай краіны. Мараторый на смяротнае пакаранне руйнуе Расейскую Федэрацыю», – адзначыў дэпутат.



Аляксандр Шэрын адмовіўся ініцыяваць адмену мараторыя, бо гэта «пытанне прэзідэнта нашай краіны».

На думку дэпутата, смяротнага пакарання заслугоўваюць, як мінімум, тыя, хто забіў некалькі чалавек.

Раней губернатар Калужскай вобласці Анатоль Артамонаў заявіў, што чалавек, які забіў 92-гадовага ветэрана ў горадзе Малаяраславец, заслугоўвае смяротнага пакарання.

Расея ўвяла мараторый на смяротнае пакаранне ў 1996 годзе, ратыфікаваўшы Еўрапейскую Канвенцыю аб абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў