«Гэта пустое»: Лукашэнка не хоча зачыняць межы, каб абараніцца ад каронавіруса


Неабходныя захады ўжо прынятыя, заявіў кіраўнік Беларусі 28 лютага, піша belta.by.

Аляксандр Лукашэнка мяркуе, што закрыццё межаў не ўратуе ад распаўсюджвання каронавіруса.

«Ну зачыніце мяжы, і што? Межы былі зачыненыя, але сёння ўвесь свет захварэў на каронавірус. Пры такіх глабальных зносінах – гэта пустое», – патлумачыў Лукашэнка сваю пазіцыю.

Кіраўнік Беларусі заўважыў, што галоўнае цяпер не панікаваць, бо гэта можа прывесці да дэфіцыту лекаў і ахоўных сродкаў.

Міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік таксама ўпэўнены, што зачыняць межы няма падставаў, на яго думку гэта сёння зрабіць немагчыма.

28 лютага Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла пра першы зафіксаваны выпадак каронавіруса ў краіне.

Абноўлена
БНТУ пераводзяць на індывідуальнае навучанне. У студэнта гэтай ВНУ выявілі каронавірус. ВІДЭА
2020.02.28 08:59

Цягам апошніх дзён першыя выпадкі заражэння каронавірусам зафіксавалі ў Літве, Эстоніі, Нідэрландах, Даніі, Нарвегіі і Швецыі.

Hавiны
«Да 10:00 усё было спакойна». Што адбываецца ў менскай аптэцы пасля навіны пра каронавірус
2020.02.28 14:13

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў