
Карэспандэнт расейскага выдання «Медуза» Іван Галуноў распавёў у судзе, дзе вырашаецца пытанне аб меры стрымання для журналіста, што звязвае крымінальны пераслед з ягонымі расследаваннямі пра пахавальную індустрыю, піша meduza.io.
«Гэта праз пахавальны бізнес. Мне паступалі пагрозы», – сказаў журналіст.
Журналіста «Медузы» Івана Галунова забралі са шпіталя і адвезлі ў суд
Паводле Галунова, пасля затрымання 6 чэрвеня яго збілі ў паліцыі. Праваахоўнікі затрымалі журналіста па падазрэнню ў замаху на збыт наркотыкаў.
У судзе пракурор запрасіў два месяцы арышту для Галунова, матывуючы гэта тым, што журналіст можа ўцячы ад следства. Але суддзя пастанавіў змясціць журналіста пад хатні арышт.
Пералом рэбраў і да 20 гадоў турмы: усё, што вядома пра справу журналіста Галунова
Вядомы расейскі журналіст Уладзімір Познер назваў арышт Івана Галунова «пляўком у твар усіх журналістаў Расеі».
ЮВ, belsat.eu