«Гэта не Ярмошына». Палітолаг патлумачыў, чаму сістэма фальсіфікацыяў такая паспяховая


Людзі чакаюць у чарзе, каб прагаласаваць на выбарах дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў. 17 лістапада 2019 года. Фота – Васіль Фядосенка / Reuters / Forum

Чальцы камісіяў не прызнаюцца ў фальсіфікацыях, бо не разумеюць, дзеля чаго б яны мелі рызыкаваць, заявіў палітолаг Павел Усаў у «Студыі Белсату».

«Сістэма фальсіфікацыяў працуе ўжо больш за 20 гадоў. І гэтая сістэма – не Лукашэнка і не Ярмошына. Гэта сістэма дробных, маленькіх, шэрых людзей – настаўнікаў, дырэктараў. Яна абапіраецца на апараце дзяржаўных служачых. Гэтыя дзяржаўныя служачыя падбіраюцца адмысловым чынам: у камісіі не трапяць людзі неправераныя, да якіх няма даверу», – кажа Усаў.

Паводле эксперта, важную ролю грае пачуццё прыналежнасці да калектыву.

«Яны ня хочуць рызыкаваць, яны не разумеюць, дзеля чаго рызыкаваць. І невялічкая частка з іх апраўдвае свае паводзіны тым, што яны робяць гэта на карысць дзяржавы, не разумеючы, што яны пазбаўляюць такім чынам сваіх дзяцей і Беларусь будучыні», – дадаў Усаў.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў