«Гэта не такія ўжо вялікія грошы». Стала вядома, колькі зарабіла Беларусь на футбольных трансляцыях


Старшыня Беларускай федэрацыі футболу Уладзімір Базанаў у эфіры каналу «Беларусь 5» распавёў, колькі ўдалося зарабіць на продажы правоў за тэлетрансляцыю матчаў нацыянальнага чэмпіянату.

Hавiны
1300 фанатаў з усяго свету. ФК «Слуцк» распавёў, што збіраецца рабіць з нечаканай славай
2020.03.30 20:56

«Гэта не такія ўжо вялікія грошы. Мы мелі падпісаныя кантракты з пэўнымі медыямі тых краінаў, якія захацелі, каб мы транслявалі. Недзе па $ 800-1000 зараблялі за матч. Агулам атрымалася каля € 280 тыс.», – адзначыў кіраўнік БФФ.

Паводле яго, заробленыя сродкі плануецца пусціць на развіццё футбольнай інфраструктуры краіны. Базанаў падкрэсліў, што ў Беларусі толькі 75 палёў памерам 20 на 40 мэтраў. Для параўнання, у Малдове іх 500.

Hавiны
Беларускі футбол набывае шалёную папулярнасць праз каронавірус
2020.03.22 12:45

У сувязі з каранцінам ва ўсіх еўрапейскіх краінах былі адмененыя масавыя мерапрыемствы, у тым ліку спартовыя матчы. У Беларусі ж, наадварот, праводзіўся чэмпіянат па футболе. Менавіта таму колькасць ставак на беларускі футбол пачала імкліва расці, а іншыя краіны пачалі купляць правы на трансляцыі футбольных матчаў беларускага чэмпіянату.

Разам з тым некаторыя футбалісты заразіліся на каронавірус.

Hавiны
У футбалістаў «Гарадзеі» знайшлі каронавірус
2020.07.05 23:57

МГ belsat.eu

Стужка навінаў