«Гэта не беларуская мова». Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі высмеяў тарашкевіцу


Старшыня Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант у праграме «Клуб рэдактараў» на тэлеканале «Беларусь 1» высмеяў беларускі класічны правапіс (тарашкевіцу), якім карыстаецца беларуская служба «Радыё Свабода».

Іван Эйсмант у праграме цытаваў артыкул з сайту «Радыё Свабода», які быў прысвечаны першаму зʼезду Руху супраць Беларускай АЭС. Кіраўніка Белтэлерадыёкампаніі вельмі здзівіў і насмяшыў беларускі класічны правапіс.

«Мы павінны размаўляць не» з Мінскам…«Не з Менскам» – тут напісана… «А з ЗША і ЭЗ»…Тут такая беларуская мова, я нават не ведаю як яе назваць. У школе мяне іншай мове вучылі. Не ведаю: тут столькі мяккіх і цвёрдых знакаў пасля кожнай літары!» – з’едліва каментаваў Эйсмант па-расейску.

Словы кіраўніка БТ выклікалі ўсмешкі іншых рэдактараў.

«Ну гэта, канешне, не беларуская мова – я не ведаю, на якой гэта напісана», – дадаў Эйсмант.

Нагадаем, «Радыё Свабода» выкарыстоўвае беларускі класічны правапіс (тарашкевіцу), які быў адменены ў 1933 годзе пасля рэформы, мэтай якой было набліжэнне правапісу да расейскай мовы.

Hавiны
У Беларусі створаць новы дзяржаўны тэлеканал. Абяцаюць, што ён будзе як Euronews і BBC
2020.02.11 14:44

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў