«Гэта нашыя продкі». Бабруйская бібліятэка распавядае жаўнерам пра Неўскага і Данскога


Паводле дзяжурнага бібліятэкара, падобныя сустрэчы для жаўнераў ладзяцца два разы на месяц.

17 верасня духоўна-асветніцкі цэнтр пры бібліятэцы Каладзеева ў Бабруйску правёў для жаўнераў вайсковых частак № 19293 і № 41684 сустрэчу пад назвай «Продкаў слаўныя дзеі: святы Аляксандр Неўскі і Дзмітрый Данскі».

Як падае старонка ўстановы ўва «уКантакце», бібліятэкар Святлана Ярцава «распавяла пра вялікіх князёў Аляксандра Неўскага і Дзмітрыя Данскога, іх подзвігі, якія не забытыя праваслаўным народам». Пазней жаўнерам паказалі фільм «История Государства Российского».

«Белсат» звязаўся з духоўна-асветніцкім цэнтрам і запытаўся, чаму Данскі і Неўскі – «нашыя продкі».

Бібліятэкар: А не нашыя?
Белсат: Расейскія.
Бібліятэкар: А хіба ў часы Данскога была Беларусь?
Белсат: А ў часы Данскога была Расея?

Пазней прадстаўніца бібліятэкі заявіла, што сустрэчы, прысвечаныя Чарадзею таксама ладзяцца – але іншымі аддзеламі бібліятэкі: полацкі князь «не пасуе духоўна-асветніцкай лініі» цэнтру.

«Чарадзей не быў святы. Пра яго можна распавядаць на сустрэчах, прысвечаных культуры, мастацтву», – сказалі ў бібліятэцы.

Дзяніс Дзюба

Стужка навінаў