«Гэта машыны будучыні». У Беларусі створаць электратрактар


Генеральны дырэктар Навукова-практычнага цэнтру па механізацыі сельскай гаспадаркі НАН Беларусі Сяргей Якаўчык заявіў у эфіры тэлеканалу «СТБ», што ў Беларусі плануецца стварыць электратрактар.

«У бліжэйшай перспектыве, я лічу, у нас будзе створаны першы беларускі электратрактар. Усё ж такі мы рухаемся да рабатызацыі тэхнікі, вельмі вялікая ўвага ў нашых даследаваннях і распрацоўках надаецца дакладнаму земляробству, то бок разумнай тэхніцы», – адзначыў Сяргей Якаўчык.

У перспектыве машыны змогуць працаваць без механізатара. «То бок, гэта машыны будучыні, заўтрашняга дня», – падкрэсліў ён, піша БелТА.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў