«Гэта люты п…ц». Урбаніст Варламаў падзяліўся ўражаннямі ад кепскага Менску


Дом Чыжа ў Менску.
Фота: varlamov.ru

Вядомы расейскі ўрбаніст і блогер Ілля Варламаў праз пяць гадоў адсутнасці наведаў Менск і падзяліўся са сваймі чытачамі ўражаннямі ад беларускай сталіцы. Пачаў ён, паводле традыцыі, з кепскага.

Асобную ўвагу ад яго атрымаў знакаміты дом Чыжа ля Траецкага прадмесця.

Hавiны
Галоўны рэдактар «TechCrunch» паказаў найбрыдчэйшы, на ягоную думку, будынак Менску
2017.04.14 18:50

«Прабачце мяне… я не хацеў мацюкацца, але гэта нейкі самы люты п…ц. У мінулы раз я яго не заўважаў. Гэта жылы дом у стылі «А што калі з панэльнай скрынкі зрабіць замак?». Такія жылыя комплексы ў Маскве будавалі ў 90-я дзесьці на ўскраінах, але ў Менску гэта ўбоства з’явілася ў самым цэнтры, і зусім нядаўна. Добра, бывае: пабудавалі, зрабілі глупства, але чаму яго да гэтага часу не знеслі?!» – задаецца пытаннем урбаніст.

Дасталося таксама новаму будынку на Кастрычніцкай плошчы, вялікай колькасці падземных пераходаў, адсутнасці шматгадовых раслінаў, «калгасным» газонам і вазонам, пешаходнай вуліцы на Камсамольскай.

ВІДЭА
Топ-6 скандальных забудоваў Менску. Што з імі цяпер?
2019.01.25 09:31

«Хадзіць па Менску не так і проста! Тут чамусьці вельмі любяць ланцугі. Можа быць, гэта пайшло ад выразу «нам няма чаго губляць, акрамя сваіх ланцугоў»? А каб было што губляць, вырашылі зрабіць ланцугоў паболей? У любым выпадку, ланцугоў тут шмат, і няма ніякага тлумачэння, навошта яны патрэбныя. Бывае, ідзеш па тратуары, а тут бац! – і ланцуг», – апісаў Варламаў адну з галоўных праблемаў менскай «пешаходкі».

Самая вялікая ж праблема Менску, паводле яго, – цалкам не сувымерныя чалавеку прасторы, якія «складана пераадольваць, на іх некамфортна знаходзіцца, яны няўтульныя».

Hавiны
Антон Матолька патрабуе пракурорскую праверку адносна рэканструкцыі Камсамольскай вуліцы
2018.05.28 17:15

«Шпацыраваць там можна толькі ад безвыходнасці. Менавіта таму такія прасторы заўсёды пустыя. Але ёсць яшчэ адна праблема гэтых бясконцых газонаў і кветнікаў: яны нікому не патрэбныя. Навошта вам газон, калі на ім нельга гуляць або адпачываць? Навошта вам клумба, калі яе ніхто не бачыць, ніхто з ёй не кантактуе? Усе гэтыя прасторы вельмі дорага ўтрымліваць. Горад кожны год траціць вялікія грошы на падтрыманне парадку, але толькі каму патрэбны гэты парадак? Гэта мёртвая прастора, у якой шмат мінусаў і толькі адзін плюс – можна зрабіць фатаграфію ў стылі савецкай паштоўкі», – мяркуе ўрбаніст.

На яго думку, у добрым горадзе кожны квадратны метр выкарыстоўваецца з карысцю. Гэтак, на ходніках павінны хадзіць людзі, грамадскую прастору трэба насычаць сэнсамі, зонамі для людзей розных сацыяльных групаў, гандлем і зонамі для розных актыўнасці. Добры гаспадар усё пісьменна сплануе і не будзе марнаваць мільёны на абслугоўванне нікому не патрэбнага глупства, заявіў Варламаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў