«Гэта, дарэчы, не ваша прэрагатыва»: Лукашэнка нагадаў віцэ-прэм'еру, хто галоўны ў краіне


Аляксандр Турчын, кіраўнік Апарату Савету Міністраў Беларусі.
Фота: bobruin.by

Сёння Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам першага намесніка прэмʼер-міністра Аляксандра Турчына. Падчас сустрэчы Лукашэнка адзначыў, што яму «паступаюць некаторыя сігналы, што ўрад бачыць сваю працу так: ён будзе займацца стратэгіяй, а не паўсядзённымі справамі».

«Урад будзе займацца не толькі выпрацоўкай стратэгіі. Гэта, дарэчы, не ваша прэрагатыва, стратэгія ў нас выпрацавана, яна вызначаецца прэзідэнтам, выносіцца на галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах і зацвярджаецца Усебеларускім народным сходам. Ураду ніхто не забараняе ўносіць змены. Але рашэнне прымае прэзідэнт», – заявіў Лукашэнка.

Лукашэнка таксама нагадаў, што ўрад ёсць калегіяльным органам, рашэнні там прымаюцца калектыўна, і гэта павінна «свята выконвацца», піша дзяржаўнае агенцтва belta.by.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў