«Гэта быў поўны капец, невыносны». Аповед затрыманага на пратэстах у Менску


Пасля першага дня пратэсту МУС Беларусі адсправаздачыўся пра двух тысячаў затрыманых. Пасля другога – пра тры тысячы. Адзін з іх, малады чалавек, якога АМАП схапіў у Менску, на ўмовах ананімнасці распавёў карэспандэнту Vot-tak.tv, як адбываўся захоп і чым яму запомнілася Савецкае РУУС сталіцы.

«Без падрабязнасцяў, дзе і як мяне забралі… Працягнулі па асфальце, у машыне пачалі збіваць дубінкамі, былі яшчэ сякія-такія падрабязнасці, але я іх апушчу».

Минск, Беларусь. 10 августа 2020 года. Фото: Наталья Федосенко / TASS / Forum

Канкрэтна ў РУУС прывезлі ўсіх і паставілі да сцяны, ногі на шырыні плячэй, рукі вышэй за галаву, падвозілі яшчэ людзей, такім чынам многія з нас прастаялі ад 2 ночы да 2 дня. Хтосьці прыязджаў пазней, але ў асноўным ноччу прыязджалі, так што ўсе стаялі 8, 10, 12 гадзін такім чынам.

Нам давалі на 40-60 чалавек 2-3 бутэлькі вады, людзі іх перадавалі адзін аднаму. Ахярэнная прафілактыка каронавіруса, калі з адной бутэлькі вады п’юць 40-60 чалавек. Гэта ўсё адбывалася ў дворыку РУУС, прама ў дворыку стаяў біятуалет, туды пускалі, калі папрасіць.

Ахоўвалі нас розныя: спачатку АМАП, які нас туды прывёз – гэта проста зверы. Яшчэ былі мянты і людзі ў ваеннай форме, хутчэй за ўсё тэрміновай службы, яны былі самыя нармальныя, адэкватныя людзі, нейкія просьбы выконвалі, былі больш ці менш чалавечныя. Праз некалькі гадзін дзяўчатам, якіх было каля 10, вынеслі лавачкі, сядзенні.

Минск, Беларусь. 10 августа 2020 года. Фото: Наталья Федосенко / TASS / Forum

На досвітку, гадзін у 7, стаяць пад сонцам з кожным гадзінай станавілася ўсё больш невыносна, яно пекла. Людзі адключаліся, гублялі прытомнасць, аднаму нават хуткую выклікалі, павезлі ў шпіталь. Потым пачалі мяняць людзей месцамі, таму што перыметр асвятляўся сонцам не з усіх бакоў. У цень ставілі тых, каму было ўжо невыносна дрэнна. Такая сістэма была. Гэта быў поўны п*дзец, невыносны. Падобна на пекла на зямлі. Проста пекла. Калі зусім развіднела, адзін з «хлопцаў» дазволіў садзіцца на асфальт тварам да сцяны. Гэта быў адзін з «тэрміновай службы», гэтым хлопцам было па 18-19 гадоў. Бліжэй да канца, гадзін у 12, дазволілі прысаджвацца.

Пасля гэтага прыехаў АМАП і пачаў вельмі жорстка і брутальна пакаваць людзей у аўтазакі, каб везці людзей у Жодзіна. Пачалі класці людзей на падлогу, «пысай у падлогу», павезлі людзей у такім становішчы.

Аўтару каментара ўдалося застацца ў Менску, так як у аўтазаку, нягледзячы на жорсткую трамбоўку, не ўдалося пакласці ўсіх затрыманых. Затрыманне адбывалася ноччу 10 жніўня, выпусцілі маладзёна днём таго ж дня.

Запісала Барбара Радзюк для Vot-tak.tv

Стужка навінаў