«Гэта было палітычнае рашэнне». Беларусь і Расея ствараюць уласную сістэму фінансавых разлікаў


Беларусь і Расея завяршаюць стварэнне двухбаковай сістэмы фінансавых разлікаў, якая не прадугледжвае выкарыстанне міжнароднай аплатнай сістэмы SWIFT. Пра гэта заявіў старшыня праўлення ААТ «Беларускі міжбанкавы разліковы цэнтр» (БМРЦ) Алег Кароб’ін, паведамляе «Інтэрфакс-Захад».

«Праект знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці, ужо заключаны дагавор з Банкам Расеі, які мае на ўвазе, што БМРЦ стане калектыўным вузлом для банкаўскай сістэмы Беларусі. Фактычна мы будзем выконваць такую ​​ж ролю, як цяпер выконваем па сістэме SWIFT», – сказаў Каробʼін.

«Гэта фактычна альтэрнатыўны сэрвіс для правядзення плацяжоў беларускімі банкамі на карысць расейскіх контрагентаў. І з Расеі на карысць беларускіх банкаў абыходзячы SWIFT», – адзначыў ён.

«Гэта было палітычнае рашэнне двух цэнтральных банкаў для таго, каб абʼяднаць сістэмы разлікаў», – растлумачыў Каробʼін.

Ад SWIFT адключаныя Іран і Паўночная Карэя. Ілюстрацыйнае фота MAXIM ZMEYEV / Reuters / Forum

Ён паведаміў, што «двухбаковая сістэма перадачы фінансавых паведамленняў знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці, да канца года мы плануем яе запусціць, рэальна – лістапад-снежань».

«Усе дазволы ўжо атрыманыя, цяпер ідзе працэс абʼяднання ўсіх модуляў сістэмы ў адзінае цэлае», – дадаў Каробʼін.

Па словах, мэтай стварэння сістэмы было спрашчэнне і патанненне разлікаў паміж прадпрыемствамі Беларусі і Расеі. Асноўнай валютай разлікаў стане расейскі рубель.

Hавiны
«Гаворка пра паглынанне беларускай эканомікі». Вядомыя планы інтэграцыі з Расеяй
2019.09.16 08:57

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў