«Гэта Асвенцім». Лукашэнка абурыўся ўмовамі жыцця кароваў


Падчас працоўнага візіту ў Магілёўскую вобласць Аляксандр Лукашэнка наведаў малочнатаварны комплекс «Сліж» у Шклоўскім раёне, дзе моцна абурыўся ўмовамі, у якіх утрымліваецца каровы, а таксама адсутнасцю парадку ў вытворчых памяшканнях.

«Калі чалавек не разумее, што гэта Асвенцім, а вы яго ставіце кіраўніком холдынгу, я вас наагул не разумею», – цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.

«Колькі комплекс працуе? Два гады? А мне здаецца, што гадоў дзесяць, – сказаў Лукашэнка. – Тут ніколі ніхто не прыбірае па-чалавечы».

Закранаючы тэму стратных гаспадарак, Лукашэнка адзначыў, што без іх у прынцыпе можна абысціся. «Але там жа жывуць нашы людзі, там жа ёсць глеба, зямля, якую трэба апрацоўваць. Таму мы не кідаем гэтыя гаспадаркі, вёскі і людзей, а падымаем іх», – заявіў ён.

  • Летась на прэс-канферэнцыі Лукашэнка расказаў, што з найвялікшым хваляваннем ставіцца да жывёлінаў. Асабліва да цялят. «Каму помнік у Беларусі трэба паставіць, дык гэта карове», – перакананы Лукашэнка.
  • Асвенцім – найбуйнейшы нямецкі лагер смерці, які стаў сімвалам Галакосту. Падчас Другой сусветнай вайны нацысты знішчылі там да 4 мільёнаў чалавек.
ВІДЭА
Вясковы Армагедон: каровы дохнуць, працаўнікам выдаюць непрыгоднае малако (асцярожна, фота!)
2018.03.20 14:59

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў