#ГерманБЧБ: Някляеў падтрымаў вершам салігорскага школьніка, якога цкуюць за паэзію пра бчб-сцяг


Вядомы беларускі паэт і палітык Уладзімір Някляеў падтрымаў вершам школьніка салігорскай гімназіі № 1. Пра гэта ў «Facebook’у» напісаў кіраўнік Symbal.by Павел Белавус.

«Мацуйся, Герман Лебедзь! Ты малайчына!» — дадаў Някляеў да верша, апублікаванага ў сацсетцы.

На мінулым тыдні вучань 10-й класы гімназіі № 1 у Салігорску Герман апублікаваў на сваёй старонцы «УКантакце» верш пра бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня», які сам напісаў.

Неўзабаве яму патэлефанавала класная кіраўніца і «параіла» выдаліць верш, а ягонай маці паабяцала прыйсці з «інспекцыяй» дадому.

Hавiны
Падлетак з Салігорску запосціў «Укантакце» уласны верш пра бчб-сцяг. Настаўніца загадала яго выдаліць і збірае камісію
2019.03.28 13:19

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў