Герасіменя назвала ўчынак «сцяганосца» Фомачкіна смелым


Неаднаразовая прызёрка Алімпійскіх гульняў пазітыўна ацаніла выхад прадстаўніка беларускай паралімпійскай дэлегацыі Андрэя Фомачкіна з расейскім сцягам на цырымоніі адкрыцця Паралімпіяды-2016.

«Калі ў яго была мэта проста падтрымаць расейскую каманду, спартсменаў, якія рыхтаваліся чатыры гады, а некаторыя і ўсё жыццё, да гэтай падзеі, – гэта правільна. Усё ж такі гэта людзі, якія героі самі па сабе. Яны, нягледзячы на свае праблемы, выходзяць на арэну і выступаюць за сваю краіну. Таму як спартсмен я гэта разумею. Лічу, што гэта было няправільна – адхіліць расейскіх атлетаў», – сказала плыўчыха.

Пры гэтым яна не захацела разважаць пра палітычныя матывы ўчынку.

«Не хачу я ў гэта лезці, хоць, магчыма, тут сапраўды прысутнічае нейкая палітыка. Я магу толькі сказаць, што як спартсмен разумею гэтую акцыю салідарнасці».

ДР belsat.eu паводле БелаПАН

Стужка навінаў