Георгіеўская стужка з фасолі. Бабруйскі «Еўраопт» да 9 траўня прыгатаваў адмысловыя салаты


Супермаркет адказна падышоў да святкавання Дня Перамогі. Для пакупнікоў настругалі «пераможныя» салаты.

Фота ў сваім Facebook размясціла Ірына Купцэвіч.

«Можна спрачацца наконт даты і сэнсу гэтага свята. Але бясспрэчна тое, што на 90% яно ператворана ў фарс», – напісала дзяўчына.

Сярод прапанаваных прысмакаў – крабавы салат «Керч», салат «Смаленск», морква па-карэйску, на якой з фасолі выкладзеная георгіеўская стужка.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў