«Генштаб прадугледзеў шэраг захадаў». Міністр абароны Украіны заявіў пра пагрозу расейскага ўварвання падчас вучэнняў «Захад-2017»


Міністр абароны Украіны Сцяпан Палтарак заявіў, што Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны прадугледзеў захады на выпадак уварвання войскаў Расейскай Федэрацыі падчас расейска-беларускіх вучэнняў «Захад 2017», якія адбудуцца 14-20 верасня.

«Мы адсочваем сітуацыю. Мы ведаем аб усіх рухах расейскіх войскаў да нашай мяжы. Мы разумеем, якія пагрозы могуць паўстаць, і мы будзем рэагаваць адэкватна на тыя пагрозы, якія ёсць, і якія нясуць тыя вучэнні», – сказаў ён.

«Генеральны штаб прадугледзеў шэраг захадаў, якія былі б адэкватнымі гэтым пагрозам», – падкрэсліў Палтарака, піша УНІАН.

Таксама ён удакладніў, што гаворка ідзе менавіта пра «пагрозу ўварвання».

«Дарэчы, незалежна нават ад тых вучэнняў, такая пагроза не выключана, а тыя вучэнні патэнцыйна маюць пагрозы, бо вялікая колькасць асабістага складу перасоўваецца да мяжы з Украінай у рамках вучэнняў на тэрыторыю Беларусі », – заявіў Палтарак.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў