Генсек ААН: Кожная трэцяя жанчына церпіць ад гвалту. 250 млн перажылі аперацыю па выдаленні клітара


Антонью Гутэрыш

Генеральны сакратар ААН Антонью Гутэрыш заявіў, што кожная трэцяя жанчына на свеце падвяргаецца фізічнаму і сексуальнаму гвалту.

Пра гэта Генсек ААН распавёў, выступаючы на ​​мерапрыемстве, прысвечаным Міжнароднаму дню барацьбы за ліквідацыю гвалту супраць жанчын, паведамляе прэс-цэнтр ААН.

«Кожная трэцяя жанчына на свеце падвяргаецца фізічнаму або сексуальнаму гвалту ў той ці іншай форме. 750 мільёнаў дзяўчат выходзяць замуж ва ўзросце да 18 гадоў і больш 250 мільёнаў падвяргаюцца аперацыям на палавых органах, якія калечаць», – канстатаваў Гутэрыш.

Жаночае абразанне – нанясенне пашкоджанняў, а таксама частковае або поўнае выдаленне вонкавых жаночых геніталіяў без медычных паказанняў. Аперацыя мае рэлігійнае або рытуальнае значэнне. Найчасцей такія аперацыі робяць у Афрыцы і некаторых краінах Азіі і Блізкага Усходу.

Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту супраць жанчын адзначаецца 25 лістапада.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў