Генсакратар ААН: халодная вайна вярнулася


Генеральны сакратар ААН Антонью Гутэрыш заявіў пра вяртанне халоднай вайны.

Заява прагучала ў інтэрв’ю шведскай грамадскай тэлевяшчальнай кампаніі «SVT». Свае высновы генсакратар зрабіў паводле падзеяў у Сірыі.

Цяпер ідзе гаворка пра інтарэсы некалькіх удзельнікаў, мяркуе Гутэрыш. Акрамя ЗША і Расеі, генеральны сакратар ААН адзначыў актыўнасць Турцыі, Ірану і Саудаўскай Аравіі ў рэгіёне. Буйныя гульцы ўжо не кантралююць усіх удзельнікаў, заявіў ён.

Беларусь і халодная вайна. Сюжэт «Прасвету»

Гутэрыш таксама адзначыў неабходнасць рэформы Рады Бяспекі ААН. «Наіўна» меркаваць, што арганізацыя здольная ўрэгуляваць канфлікт у Сірыі, заявіў ён. На думку Гутэрыша, удзельнікі Рады Бяспекі ў якасці інструмента вельмі часта выкарыстоўваюць права вета.

НМ, belsat.eu, паводле DW

Стужка навінаў