Генпракурор Украіны распавёў пра некаторыя акалічнасці расследвання справы Шарамета




Генеральны пракурор Украіны Юры Луцэнка паведаміў, што ў справе расследавання забойства журналіста Паўла Шарамета ёсць «гарачыя версіі».

«Учора заслухаў чарговую штоквартальную справаздачу начальніка Нацпаліцыі і начальніка крымінальнага вышуку па справе аб забойстве Паўла Шарамета. (…) Ёсць гарачыя версіі», – напісаў генпракурор Юры Луцэнка на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

У трэцюю гадавіну забойства Шарамета прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі звярнуўся да кіраўнікоў сілавых ведамстваў і запатрабаваў, каб тыя 23 ліпеня распавялі яму падрабязнасці ў справе расследавання злачынства. З гэтай нагоды перад сустрэчай у прэзідэнта кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Украіны Сяргей Князеў і начальнік дэпартаменту крымінальнага вышуку Сяргей Ціханаў распавялі пра акалічнасці справы генеральнаму пракурору Украіны Юрыю Луцэнка.

«Праваахоўнікі робяць усё магчымае. Сотні асобаў дапытаныя, тысячы асобаў правяраюцца. Круг падазраваных звужаецца», – прывяла словы генпракурора яго прэс-сакратар Ларыса Сарганна ў Фэйсбуку.

Следства пакуль не выявіла падазраваных

Павел Шарамет быў забіты 20 ліпеня 2016 году ў цэнтры Кіева. У ягоным аўтамабілі на скрыжаванні вуліцаў Івана Франка і Багдана Хмяльніцкага выбухнула самаробная бомба з элементамі супрацьпяхотнай міны. Журналіст памёр за лічаныя хвіліны. Была распачатая крымінальная справа п.5 ч.2 арт.115 КК Украіны (наўмыснае забойства здзейсненае спосабам, небяспечным для жыцця многіх асобаў.

Падазраваных па справе аб забойстве Паўла Шарамета дагэтуль няма. Праваахоўныя органы зняпраўджаюць абвінавачванні ў тым, што следства па справе Шарамета нічога не зрабіла, але прызнаюць, што дагэтуль не маюць канкрэтных падазраваных.

Hавiны
Экс-генпракурор Украіны сцвярджае, што ведае заказчыка забойства Шарамета
2019.07.06 18:23

СК belsat.eu

Стужка навінаў