«Але трэба разабрацца». Генпракурор пацвердзіў факт затрымання кіраўніка «БелОМА»


Генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк пацвердзіў затрыманне гендырэктара холдынгу «БелОМА» Вячаслава Бурскага. Першым пра затрыманне паведаміў на мінулым тыдні «Белсат».

«Так, затрыманы. Але гэта чалавек, там сям’я, трэба разабрацца», – адзначыў Канюк у каментары TUT.by.

Артыкул, па якім затрыманы Вячаслаў Бурскі генпракурор не назваў.

«Я хачу дачакацца пэўных вынікаў. Як былы суддзя ведаю, што бываюць апраўдальныя прысуды. Як потым глядзець чалавеку ў вочы?» – заявіў Канюк.

Пра затрыманне Бурскага і ператрусы на прадпрыемстве паведамілі на мінулым тыдні крыніцы belsat.eu. Telegram-канал «Хромой бес» паведамляў, што сілавікі таксама затрымалі дырэктара БелОМА «па камерцыі» Уладзіміра Кіскіна.

Hавiны
Скруцілі ў аэрапорце. Гналі замовы міма заводу: падрабязнасці затрымання кіраўнікоў холдынгу БелОМА
2019.02.05 10:20
  • Вячаслаў Бурскі ўзначальвае БелОМА з 1992 года, кар’еру пачаў яшчэ ў 1970-ыя інжынерам, працаваў галоўным тэхнолагам, галоўным інжынерам на БелОМА. Доктар тэхналагічных навук, прафесар.
  • Беларускае оптыка-механічнае аб’яднанне спецыялізуецца на распрацоўцы і выпуску оптыка-электронных, лазерных і оптыка-механічных прыладаў, у тым ліку падвойнага прызначэння.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў