Генпракурор Беларусі прызнаў павелічэнне колькасці карупцыйных злачынстваў


Генеральны пракурор Аляксандр Канюк распавёў пра барацьбу з карупцыяй.

Паводле яго, колькасць карупцыйных злачынстваў за першыя пяць месяцаў года павялічылася на 29,4 % (з 451 да 584), калі параўноўваць з такім жа перыядам мінулага года. Такія лічбы Аляксандр Канюк агучыў у інтэрвю выданню «СБ. Беларусь Сегодня».

«Больш за ўсё выявілі крадзяжоў шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі (на 37,7 %), фактаў злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі альбо іх перавышэння (на 64 %). На 19,4 % (237 і 283) узрасла колькасць усталяваных асобаў, якія здзейснілі карупцыйныя злачынствы», – заявіў Аляксандр Канюк.

Ён мяркуе, што крымінагенныя працэсы «у цэлым кантралююцца і своечасова спыняюцца».

Нягледзячы на прызнанне павелічэння колькасці карупцыйных парушэнняў, Аляксандр Канюк заявіў, што колькасць выяўленых карупцыйных злачынстваў за апошнія гады адносна стабільная і не перавышае 2 % ад агульнай колькасці зарэгістраваных.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў