Генпракуратура змяніла абвінавачванне Віктару Бабарыку


У справе Віктара Бабарыкі Генеральная пракуратура змяніла абвінавачванне. Пракуроры лічаць, што былы кіраўнік «Белгазпрамбанку» не даваў хабар, але атрымліваў яго, пра гэта паведамляе прэсавая служба Генпракуратуры.

24 ліпеня Генеральная пракуратура высунула супраць Віктара Бабарыкі новае абвінавачванне. Пракуроры лічаць, што падчас кіравання банкам Віктар Бабарыка атрымаў ад прадстаўнікоў камерцыйных структураў узнагародаў у памеры больш за 28 мільёнаў рублёў. Гэтыя сродкі ён размеркаваў сярод кіраўніцтва ААТ «Белгазпрамбанк». Таму пракуроры перакваліфікавалі абвінавачванне з ч.2 арт.431 (даванне хабару) на ч.3 арт. 430 КК (атрыманне хабару).

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Віктара Бабарыку затрымалі 18 чэрвеня. З таго моманту ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Яго абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 235 (легалізацыя сродкаў, атрыманых злачынным шляхам), ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад платы падаткаў, які прывёў да шкоды ў буйным памеры).

Міжнародная супольнасць і беларускія праваабаронцы лічаць Віктара Бабарыку, як і ягонага сына, вязнямі сумлення.

Hавiны
Еўрадэпутаты: Бабарыку арыштавалі на загад Лукашэнкі
2020.06.20 16:42

СК belsat.eu

Стужка навінаў