Беларус Міхаіл Жызнеўскі мог закінуць ад рук «цітушак»


Украінскія праваахоўнікі высветлілі, хто забіў першых герояў Нябеснай Сотні.

Больш за 400 аўтаматаў і 90 тысяч куляў з адмысловых складоў Міністэрства ўнутраных справаў Украіны раздалі прадстаўнікі рэжыму Віктара Януковіча гэтак званым «цітушкам» дзеля разгону Майдану ў Кіеве. Да такіх высноваў прыйшла Генеральная пракуратура нашай паўднёвай суседкі. Паводле следчых, з падобнай зброі магчыма быў забіты летась у студзені і наш суайчыннік Міхаіл Жызнеўскі.

«Міхаіла Жызнеўскага, Рамана Сеніка і Сяргея Нігаяна забілі на Еўрамайдане альбо правакатары, альбо пераапранутыя праваахоўнікі», – сказаў на брыфінгу прадстаўнік ГПУ Сяргей Гарбацюк.

Паводле яго, экспертызай устаноўлена, што траіх актывістаў забілі з адлегласці да трох метраў тады, як праваахоўнікі стаялі не менш як у трыццаці метрах ад пратэстуючых.

Чытайце таксама: Міхаіл Жызнеўскі на вучэннях «Украінскай народнай самаабароны» (рэдкія здымкі)

25-гадовы беларус Міхаіл Жызнеўскі загінуў 22 студзеня 2014 года ў выніку сутыкненняў з праваахоўнікамі на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве. Паводле афіцыйнай версіі, прычынай смерці беларуса сталі агнястрэльныя раненні. Герой Нябеснай сотні пахаваны 28 студзеня на могілках у вёсцы Сцяг Працы (Абрэзы), што на Гомельшчыне.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў