Генпракуратура распачала крымінальную справу паводле артыкулу «акт тэрарызму»


Генеральная пракуратура 30 кастрычніка распачала крымінальную справу па прыкметах злачынстваў, прадугледжаных ч.1 арт.289 (акт тэрарызму) і ч.4 ст.309 (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць шляхоў зносінаў) Крымінальнага кодэкса. Пра гэта паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

Справу распачалі за сапсаванне сродкаў сігналізацыі і іншага транспартнага абсталявання, якія забяспечваюць бяспеку чыгуначнага руху.

«Згодна з матэрыяламі справы, у мэтах дэстабілізацыі грамадскага парадку ў краіне і ў мэтах выканання размешчаных у сетцы Інтэрнэт заклікаў у кастрычніку 2020 года на аб’ектах інфраструктуры беларускай чыгункі мелі месца шматлікія факты наўмыснага прывядзення ў непрыдатны для эксплуатацыі стан сродкаў сігналізацыі і іншага транспартнага абсталявання, якія забяспечваюць бяспеку чыгуначнага руху», – адзначаюць у пракуратуры.

Паводле Генпракуратуры, такія дзеянні стварылі «небяспеку гібелі людзей, нанясення iм цялесных пашкоджанняў, аварыяў, крушэння, наступлення іншых цяжкіх наступстваў, якія выявіліся ў парушэнні стабільнай работы чыгуначнага транспарту».

Справа, як паведамляецца, распачатая ў дачыненні «неўстаноўленых асобаў». Расследаванне будзе праводзіць Следчы камітэт.

Hавiны
КДБ кваліфікаваў падпал будынку ДАІ у Мазыры як акт тэрарызму
2020.10.28 19:17

Нагадаем, раней на гэтым тыдні Аляксандр Лукашэнка заявіў, што акцыі па блакаванню чыгуначнага руху варта кваліфікаваць як тэрарызм. «Гэта дзеянні арганізаваных злачынных груп з прыкметамі тэрарызму. Мы пачынаем сутыкацца з тэрарыстычнымі пагрозамі», – падкрэсліў ён.

Hавiны
КДБ: экстрэмісцкія дзеянні пратэстоўцаў можна кваліфікаваць як акт тэрарызму
2020.10.26 19:21

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў